Нефармальных адукатараў, актывістаў, праектных менеджераў запрашаюць на Акадэмію рэгіянальнага развіцця.
Дзе: Беларусь.
Калі: красавік – ліпень 2018 года.
Праграма складаецца трох розных курсаў:
- Акадэмія Адукатараў;
- Акадэмія Першых;
- Мэдыя Акадэмія.
Акадэмія Адукатараў
Курс адрасаваны тым, хто займаецца альбо плануе займацца адукацыйнымі праграмамі для жыхароў розных узростаў у сваёй мясцовасці.
Курс складаецца з двух трэнінгаў – 13-15 красавіка і 8-10 чэрвеня – і выканання дыстанцыйных заданняў у перапынку паміж імі.
Удзельнікі пазнаёмяцца з рознымі падыходамі да планавання дызайну адукацыйных праграм, вызначэння іх мэтаў і задач з улікам патрэбаў мэтавых груп, структуравання зместу, а таксама з рознымі інтэрактыўнымі метадамі навучання і спосабамі ацэнкі эфектыўнасці навучання. Таксама ўдзельнікі распрацуюць уласныя адукацыйныя праграмы, якія будуць сфакусаваныя на пытаннях рэгіянальнага развіцця, развіцця мясцовых ініцыятываў, паляпшэння якасці жыцця жыхароў рэгіёну.
Акадэмія Першых
Да ўдзелу ў гэтым курсе запрашаюць найперш лідараў мясцовых грамадскіх арганізацый і ініцыятыў. Курс таксама складаецца з двух трэнінгаў – 27-29 красавіка і 20 чэрвеня – 2 ліпеня – і выканання дыстанцыйных заданняў у перапынку паміж імі.
Удзельнікі паглыбяць свае веды і ўменні, звязаныя з кіраваннем арганізацыяй (кіраванне камандай, стратэгічнае кіраванне, асновы маркетынга і сувязяў з грамадскасцю і гд), а таксама з кіраваннем праектамі, накіраванымі на рэгіянальнае развіццё і паляпшэнне якасці жыцця насельніцтва свайго рэгіёна.
Медыя Акадэмія
Удзельнікамі гэтага курса (11-13 траўня) стануць рэдактары і журналісты мясцовых сайтаў і блогаў, якія пішуць пра жыццё свайго рэгіёну. Курс будзе сфакусаваны на такіх пытаннях, як вызначэнне стратэгіі развіцця медыя, планаванне цікавага для мясцовай аўдыторыі кантэнта, яго «упакоўка» і распаўсюджанне з дапамогай розных медыяплатформ, усталяванне зваротнай сувязі са сваёй аўдыторыяй.
Удзельнікі курса распрацуюць таксама канцэпцыі спецпраектаў і медыякампаній, накіраваных на інфармаванне жыхароў рэгіёна пра важныя для іх пытанні.
Дэдлайн падачы заяўкі на кожны з курсаў – 31 сакавіка 2018 года.
Лепшых выпускнікоў Акадэміі рэгіянальнага развіцця, прадстаўнікоў уплывовых грамадскіх і міжнародных арганізацый, журналістаў запросяць на Форум інавацыйных ідэй на карысць рэгіянальнага развіцця, які адбудзецца 19-20 кастрычніка.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.