Хочаш змяніць Беларусь да лепшага, але не ведаеш з чаго пачаць?
Акадэмія студэнцкага лідарства – гэта адукацыйная праграма для новай генерацыі лідараў та лідарак Беларусі. Ад ідэі да ўласнага праекта за два месяцы!
Чаму вучаць на Акадэміі?
- Тэорыя: як быць сапраўдным студэнтам альбо студэнткай
У рамках праграмы вы пазнаёміцеся з базавымі ведамі для кожнага студэнта: Балонскі працэс і Еўрапейская Прастора Вышэйшай Адукацыі, даведаецеся, як там вучацца студэнты за мяжой, што такое сапраўдны ўніверсітэт і якая яго роля ў грамадстве, пазнаёміцеся з канцэпцыяй правоў чалавека і студэнцкім рухам Беларусі.
- Практыка: ад ідэі да поспеху
Вы атрымаеце адказы на пытанні: як сфармуляваць ідэю, дзе знайсці рэсурсы для рэалізацыі, як атачыць сябе аднадумцамі, як не спыняцца на дасягнутым і рабіць сваю справу на 100%.
- Асабісты ўзрост: стань лепш у тым, што табе падабаецца
Табе дапамогуць у тваёй справе і ты станеш лепш у такіх сферах, як вядзенне суполак у сацыяльных сетках, напісанне артыкулаў, публічныя выступы і арганізацыя свайго часу. Навыкі, якія важныя для дасягнення тваіх мэтаў.
Першы занятак адбудзецца на пачатку сакавіка, апошні – напрыканцы траўня. Усяго будзе 2 семінара, 6 лекцый, адукацыйны візіт і выпускны.
Дэдлайн:
Берасце – 14.02
Гомель – 21.02
Мінск – 21.02
Гомель – 21.02
Мінск – 21.02
Падрабязнасці пра праграму і падача заяўкі тут.