Праграма YTILI Fellow шукае маладых прадпрымальнікаў-інаватараў і запрашае іх на неверагодны год вучобы ды натхнення.
Калі: красавік-снежань 2018 года.
Дзе: Партугалія / ЗША.
YTILI Fellow узбройвае маладых еўрапейскіх прадпрымальнікаў і інаватараў інструментамі, сувязямі і рэсурсамі неабходнымі для далейшага развіцця іх бізнэсу, для развіцця эканомікі і стварэння новых працоўных месцаў, бяспекі і добрага кіравання ў рэгіёне.
Мерапрыемствы праграмы накіраваныя на рост і развіццё камерцыйнага і сацыяльнага прадпрымальніцтва.
Сёлета праграма збярэ да 70 еўрапейскіх лідараў, каб падтрымаць рост ды развіццё камерцыйнага і сацыяльнага бізнэсу ў іх дамашніх супольнасцях. Удзельнікі будуць працаваць з камандай ментараў. У чэрвені яны будуць удзельнічаць у саміце ў Партугаліі, каб спланаваць свой год працы, скантачыцца з іншымі еўрапейскімі прадпрымальнікамі і паслухаць лепшых экспертаў у сваёй галіне.
Праграма мае некалькі этапаў:
- красавік – пачатак праграмы;
- чэрвень – саміт у Партугаліі;
- кастрычнік – падарожжа ў ЗША.
Яна таксама ўключае падтрыхтоўчыя актыўнасці, працу ў анлайне і афлайн-сустрэчы.
Больш інфармацыі можна даведацца па спасылцы.
Дэдлайн – 2 сакавіка 2018 года.