Берлінская школа сацыяльных інавацый SOIN запрашае на 9-месячную праграму SDG Accelerator.
Калі: 15 сакавіка – 15 снежня 2019 года.
Дзе: анлайн, праграмныя краіны.
Праграма накіравана на развіццё сумеснага прадукта альбо праекта з партнёрам з Нямеччыны.
15 удзельнікаў з Нямеччыны, Беларусі, Малдовы, Расіі, Украіны пройдуць курс па ўстойлівасці, знойдуць замежнага партнёра, створаць і пратэстуюць прататып сумеснага прадукта. Каманда экспертаў і трэнераў SOIN дапаможа ўсталяваць кантакт з партнёрам з Германіі ці краін Усходняй Еўропы, дапаможа з ментарскай і фінансавай падтрымкай для правядзення перамоў і рэалізацыі плана па развіцці супрацоўніцтва.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- праекты з Беларусі, Малдовы, Расіі, Украіны;
- прадстаўнікі арганізацый грамадскага сектара, сацыяльных стартапаў, інавацыйных сацыяльных прадпрыемстваў і фондаў;
- досвед правядзення міжрэгіянальнага праека – не менш за год;
- валоданне ангельскай мовай на ўзроўні В2 і вышэй.
Фінансавыя ўмовы:
Удзел у праграме бясплатны. Удзельнікам таксама кампенсуецца вялікая частка выдаткаў на дарогу, візы, харчаванне і пражыванне падчас сумесных семінараў у Германіі, Беларусі, Малдове, Расіі, Украіне. Пры неабходнасці SDG Акселератар можа пакрыць выдаткі на правядзенне тэстаў і прэзентацыю сумеснага праекта.
Дэдлайн падачы заяўкі – 12 студзеня 2019 года (23:00 СЕТ).
Больш падрабязнасцей па спасылцы.