Універсітэт Вроцлава і Фундацыя Pro Scientia Publica запрашаюць на 4-ю міжнародную канферэнцыю “Адукацыя, культура і грамадства”.
Калі: 11-13 верасня 2017 года.
Дзе: Універсітэт Вроцлава, Вроцлаў, Польшча.
Галоўная тэма канферэцыі – праблемы сучаснай адукацыі, звязаныя з культурнымі і сацыяльнымі змяненнямі.
Арганізатары запрашаюць удзельнікаў, якія цікавяцца і могуць распавесці пра наступнае:
- сучасныя выклікі для адукацыі, культуры і грамадства;
- праблемы ў адукацыі, звязаныя з сацыяльнымі і культурнымі змяненнямі;
- пытанні вышэйшай адукацыі і адукацыі дарослых;
- ідэя ўніверсітэта ў сучасным свеце;
- акадэмічная праца ў сучасным свеце;
- культурны і сацыяльны досвед;
- геранталогія і адукацыя сталага веку;
- авалоданне і вывучэнне замежных моў;
- рэлігійная адукацыя ў свеце змешаных каштоўнасцей.
Для дакладаў у распараджэнні будзе кампутар і праектар. Прэзентацыі неабходна захаваць у фарматах .ppt ці .pdf. На кожную будзе адведзена 15 хвілін + час на пытанні і дыскусію.
Працоўная мова (лекцый, дакладаў, дыскусій) – ангельская.
Як падацца
Запоўніць заяўку на ўдзел неабходна да 31 снежня 2016 года па спасылцы.
Фінансавыя ўмовы
Унёсак за ўдзел у канферэнцыі складае 150 еўра.
Больш падрабязнасцей можна даведацца на сайце.