Акадэмія моладзевай палітыкі ў Літве запрашае актыўных маладых людзей далучыцца да ўдзелу.
Перыяд – 5-11 чэрвеня 2016 года. Арганізатар – Інстытут палітычных даследванняў і аналізу пры падтрымцы праграмы Erasmus+ і ў партнёрстве з дэпартаментам па справах моладзі.
У мерапрыемстве возьмуць удзел маладыя людзі з Літвы, Латвіі, Украіны, Беларусі, Малдовы, Арменіі і Грузіі.
Запрашаюцца прадстаўнікі моладзевых нацыянальных саветаў, мясцовых органаў улады, актывісты моладзевых арганізацый і ўсе, хто працуе з моладдзю.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- матывацыя развіваць кампетэнцыі ў сферы моладзевай палітыкі і зацікаўленасць у развіцці міжнароднага супрацоўніцтва;
- валоданне ангельскай мовай на размоўным узроўні.
Фінансавыя ўмовы
Удзельнікі забяспечваюцца харчаваннем, пражываннем. Таксама ім кампенсуюць выдаткі на праезд.
Падаць заяўку можна па спасылцы.
Дэдлайн – 7 траўня.
Больш падрабязнасцей можна даведацца тут.