Некамерцыйная журналісцкая арганізацыя Agência Pública (Бразілія) прапануе рэзідэнцкую праграму для рэпарцёраў незалежных медыяў.
Перыяд – з 20 ліпеня па 20 жніўня 2016 года.
На праграму абяруць 4 замежных журналіста.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- рэпарцёры незалежных небразільскіх медыя;
- валоданне партугальскай, ангельскай або інспанскай мовай;
- зацікаўленасць у расследванні праблемаў, звязаных з правамі чалавека;
- інтарэс да асвятлення летняй Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанэйра.
Тэрмін удзелу ў праграме складае мінімум 15 дзён.
Рэзідэнцкая праграма ўключае 3 сустрэчы з арганізацыямі і грамадскімі рухамі па тэме правоў чалавека і Алімпіяды.
Фінансавыя ўмовы
Рэпарцёры атрымаюць грант у памеры 7 тыс. бразільскіх рэалаў, жытло і падтрымку Agência Pública па падрыхтоўцы матэрыялаў.
Дэдлайн падачы заяўкі на грант – 12 траўня 2016 года.
Па дадатковую інфармацыю, калі ласка, націсніце сюды.
Паводле by.odb-office.eu