Амбасада ЗША ў Мінску абвясціла праграму малых грантаў, мэта якой – падтрымаць развіццё грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.
Праграма зацікаўленая ў праектах, якія спрыюць:
- грамадскаму дыялогу;
- ахове і падтрымцы грамадскіх інтарэсаў;
- сацыяльнаму развіццю і ўзмацненню мясцовых супольнасцяў;
- гендарнай роўнасці;
- падтрымцы сацыяльна неабароненых груп;
- павышэнню інфармавання ў пытаннях экалогіі.
Заяўкі прымаюцца ад зарэгістраваных недзяржаўных некамерцыйных арганізацый.
Прыярытэты
Праграма малых грантаў фінансуе толькі тыя заяўкі, якія змяшчаюць дакладны, добра распрацаваны план дзейнасці па праекту і маюць выразнае апісанне таго, як мэты праекта будуць дасягнутыя і якім чынам яны адпавядаюць прыярытэтам і тэмам праграмы.
Перавага аддаецца цэласным праектам, а не асобным відам дзейнасці, як разавыя канферэнцыі, публікацыі ці круглыя сталы. Цэласны праект спалучае некалькі паслядоўных лагічна звязаных мерапрыемстваў (відаў дзейнасці), скіраваных на выкананне адмысловых задач у канкрэтныя тэрміны, засяроджаных на мэтавай аўдыторыі і сфакусаваных на дасягненні канкрэтных і вымяральных рэзультатаў на карысць мясцовай супольнасці.
Тэрмін праекту павінен адпавядаць праектнай дзейнасці, але не перавышаць дванаццаці месяцаў.
Агульныя прынцыпы
Праектная дзейнасць у рамках грантаў павінна адпавядаць беларускаму заканадаўству.
Гранты не могуць выкарыстоўвацца для вядзення партыйнай ці палітычнай дзейнасці.
Звычайна гранты выдаюцца аднаразова. Адзін і той жа праект не можа быць падтрыманы паўторна.
Адміністратыўныя выдаткі мусяць быць звязаныя з канкрэтнай дзейнасцю ў межах гранта, а не з агульнымі бягучымі выдаткамі.
Заяўкі мусяць падавацца на англійскай і беларускай (ці рускай) мове.
Як падаць заяўку?
Заяўкі на ўдзел прымаюцца па электроннай поште MinskSmallGrants@state.gov або па адрасе:
Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасада ЗША, 220030 Мінск, вуліца Мяснікова 70. Калі ласка, удакладняйце цi ваша заяўка зарэгiстравана па тэлефоне (017) 211-05-67.
Максімальны бюджэт заяўкі – $25,000.
Дэдлайн – 2 траўня 2019 года.
Больш падрабязнасцей – па спасылцы.