Амбасада ЗША ў Беларусі шукае кваліфікаваных кандыдатаў на пасаду Public Affairs Section Information Assistant на перыяд з 3 студзеня 2017.
Базавыя функцыі:
- дапамога спецыялісту па інфармацыі ў ажыццяўленні праектаў;
- распрацоўка відэа і графічных прадуктаў;
- дапамога ў падтрыманні і наладжванні сувязяў з беларускімі медыямі;
- асісціраванне ў планаванні і імплементацыі іншых ініцыятыў.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- універсітэцкая ступень па гуманітарных навуках, журналістыцы, інфармацыйных навуках і падобных сферах;
- мінімум два гады прафесійнага досведу ў рэлевантнай галіне;
- узровень IV (беглае валоданне) па ангельскай, расейскай і беларускай мовах (пісьмовая і вусная камунікацыя, перакладчыцкія здольнасці);
- магчымасць працаваць у стрэсавых умовах;
- здольнасць ініцыяваць працоўныя кантакты ў галіне медыяў, ствараць мультымедыя-кантэнт;
- уменне разумець патрэбы калег у інфармацыйных матэрыялах, прысутнасці ў навінах і гэтак далей;
- уменне працаваць з аўдыявізуальным абсталяваннем.
Неабходныя дакументы:
- універсальная заяўка (UAE, Form DS-174), якую можна знайсці на сайце амбасады ці праз сувязь з HR-офісам (тэл. +375 17 2101283, MinskHR@state.gov);
- падцверджанне кожнага пункта патрабаванняў;
- іншыя дакументы, рэлевантныя для пералічаных кваліфікацый.
Поўны пакет дакментаў, падпісаны і адсканіраваны, трэба даслаць на электронную паштовую скрыню HR-офіса: MinskHR@state.gov. Дэдлайн падачы заяўкі – 18 лістапада 2016.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.