У межах краўдфандынг-кампаніі на кніжную серыю “Амерыканка” адбудуцца бясплатныя заняткі па ангельскай мове для ўсіх ахвочых.
Калі: 24-26 ліпеня 2017 года, 19:00-20:00.
Дзе: кнігарня “Логвінаў”, пр-т Незалежнасці 37а).
На прыкладзе твораў Кена Кізі, Чака Паланіка і Маргарэт Этвуд выкладчыца Наталка Харытанюк пакажа, як можна палепшыць веданне ангельскай мовы з дапамогай паралельнага чытання арыгіналу і перакладу.
Расклад заняткаў:
- 24 ліпеня (панядзелак). “Байцоўскі клуб”. Вучым англійскую разам з Чакам Паланікам;
- 25 ліпеня (аўторак) “Пенелапіяда”. Англійская мова паводле Маргарэт Этвуд;
- 26 ліпеня (серада) “Палёт над гняздом зязюлі”. Кен Кізі па-англійску і ў перакладзе.
Выкладчыца
Наталка Харытанюк – беларуская пісьменніца. Скончыла факультэт замежных моў БрДУ. У 2007 годзе на філалагічным факультэце БДУ абараніла магістарскую дысертацыю па творчасці Джуліяна Барнза. Выкладала англійскую мову на факультэце міжнародных адносін БДУ і ў моўнай школе Streamline. Ладзіць індывідуальныя і групавыя заняткі па английскай мове для дзетак і дарослых.
Пытанні пра змест і форму заняткаў можна задаць па тэлефоне +375297980342 (Наталка)
Уваход вольны, але абавязковая рэгістрацыя. Колькасць месцаў абмежаваная.
Краўдфандынг-кампанія
Літаратурная серыя “Амерыканка” аб’яднала кнігі культавых пісьменнікаў Паўночнай Амерыкі пра свабоду і чалавечую годнасць. Перакладчыкі бясплатна пераклалі ўлюбёныя творы, бо хочуць папулярызаваць важныя для сябе ідэі на сваёй мове. Грошы на аўтарскія правы і выданне кніг яны збіраюць з дапамогай краўдфандынгу.