Школа маладых мэнаджараў публічнага адміністравання (SYMPA) і дэпартамент сацыяльна-палітычных навук ЕГУ абвяшчае набор на анлайн-курс “Дзяржаўнае кіраванне і публічная палітыка: сучасныя практыкі і трансфармацыі“.
Навучэнцы, якія паспяхова скончаць анлайн-курс, атрымаюць сертыфікаты SYMPA і ЕГУ.
Праграма складаецца з 6 тэм:
- уводзіны ў сучаснае дзяржаўнае кіраванне;
- рэформы “Новы публічны менаджмент”;
- паняцце публічнай палітыкі: тэарэтычныя і практычныя падыходы;
- аналіз і рэалізацыя публічнай палітыкі;
- празрыстасць дзяржаўнага кіравання, этыка і барацьба з карупцыяй.
Заняткі адбудуцца ў сістэме дыстанцыйнага навучання Moodle. Але названыя тэмы будуць прапрацоўвацца таксама і пад кіраўніцтвам выкладчыкаў.
Працягласць курсу – 12 тыдняў.
Мовы – беларуская і руская.
Каб падаць заяўку, неабходна даслаць на адрас info@sympa-by.eu наступную інфармацыю:
- імя і прозвішча лацініцай (як у пашпарце);
- кантактную інфармацыю;
- кароткі расповед, чаму вы жадаеце ўзяць удзел у курсе (200-300 слоў).
Дэдлайн – 9 лістапада 2015 г.