Праграма Еўразвязу і Ўсходняга партнёрства “Культура і крэатыўнасць” прапаноўвае дыстанцыйнае навучанне.
Да ўдзелу запрашаюцца мэнэджары культуры і ўсе, хто цікавіцца акрэсленай тэматыкай.
Міжнародныя эксперты ў галіне культуры падзеляцца сваім досведам, раскрыюць сакрэты прафэсіі і навучаць ствараць якасныя культурныя праекты.
Удзельнікі і ўдзельніцы курсаў атрымаюць сертыфікат аб праходжанні курсаў ад Праграмы ЕЗ. Кожны курс даступны на 8 мовах і складаецца з кароткіх відэа. Курс можна прайсьці непасрэдна на сайце ці наладзіць атрыманне лекцыяў штодня на электронную пошту.
Даступныя курсы:
- Стратэгічнае планаванне;
- “Крэатыўная Еўропа”;
- Асновы культурных і крэатыўных індустрый;
- Напісанне праектных заявак;
- Адвакацыя.
Навучанне бясплатнае.
Выбраць і прайсці курс можна па спасылцы.