Еўрапейскі моладзевы парламент (EYP Belarus) набірае ўдзельнікаў сваёй першай ў гісторыі віртуальнай сэсіі 1-5 ліпеня!
Амаль 100 маладзёнаў з усёй Еўропы на працягу пяці дзён будуць абмяркоўваць цікавыя сучасныя пытанні, удзельнічаць у дзясятках розных актыўнасцей – ад ёга-раніц да Zoom-гутарак з еўрапейскімі экспертамі.
За гэты час вы даведаецеся, як працуе Еўрапейскі саюз, палепшыце сваю ангельскую і весела пабавіце час з амаль сотняй актыўных і цікавых людзей.
Заяўкі прымаюцца да 8-00 раніцы 15 чэрвеня праз Google-форму.
Падрабязная інфармацыя на сайце.
Па дадатковых пытаннях звяртацца на пошту mikhail.vladis@gmail.com