Праваабарончая арганізацыя Human Constanta ў партнёрстве з Хельсінкскім Фондам па Правах Чалавека (Польшча) запрашае на публічную лекцыю з украінскім экспертам Максімам Буткевічам.
На лекцыі пагавораць пра “мову нянавісці і варожасці” на прыкладзе беларускіх і ўкраінскіх СМІ, абмяркуюць, ці ёсць межы ў свабоды слова, і ў малюнках распавядуць, якія наступствы могуць быць пры выкарыстаньні “hate speech”.
Лекцыя адбудзецца 7 жніўня (панядзелак), пачатак а 19:00.
Лакацыя – адукацыйная прастора Punkt (Менск, вул. Кастрычніцкая, 23а, 2 паверх).
Уваход вольны!