12 снежня адбудзецца баркэмп “Лічбавая трансфармацыя грамадства“, які збярэ каля 100 ўдзельнікаў.
Лакацыя – Мінск, бізнэс-інкубатар ПВТ (вул. Акадэміка Купрэвіча, 1). Час – з 9:30 да 20:00 12 снежня.
Папярэднія тэмы:
- лічбавая трансфармацыя мэнэджменту;
- лічбавая трансфармацыя прадпрымальніцтва;
- лічбавая трансфармацыя навучання;
- Uberisation;
- краўдыфікацыя;
- уплыў BigData на прыняцце рашэнняў.
Таксама плануецца праца ў 2 плынях па 90 хвілін на сесію.
Эспертам на антыканферэнцыі можа стаць любы з удзельнікаў.
Фінансавыя ўмовы
Удзел у канферэнцыі бясплатны, але патрэбна рэгістрацыя.