“Youth European Federalists – JEF Europe” запрашаюць у Брусэль на канферэнцыю “Digital Youth – What’s ahead of us?” з цыклу семінараў “Е-дэмакратыя: звязваючы еўрапейскую моладзь і палітыкаў лічбавымі інструментамі”.
Калі: 13-17 кастрычніка 2017 года.
Дзе: Брусэль, Бельгія.
Цыкл семінараў скіраваны на тое, каб распаўсюдзіць ідэю лічбавай дэмакратыі і электроннага ўдзелу. Падчас чацвёртага – апошняга – семінару-канферэнцыі ўдзельнікі атрымаюць магчымасць падзяліцца сваім досведам і ведамі, а таксама ідэямі, як падвысіць інфармаванасць пра лічбавы ўдзел ва ўсім свеце.
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі еўрапейскіх інстытуцый ці некамерцыйных арганізацый, якія працуюць у сектары лічбавай дэмакратыі, а таксама моладзевыя работнікі і лідары.
Фінансавыя ўмовы
Унёсак за удзел складае 100 еўра. Гэтая сума пакрые выдаткі на пражыванне і харчаванне. Таксама ёсць магчымасць атрымаць зніжку памерам 30 еўра. Выдаткі на праезд вяртацца ў памеры да 150 еўра.
Падаць заяўку можна на сайце.
Дэдлайн – 20 жніўня 2017 года.