Археалагічны летнік у Крэва запрашае валанцёраў і валанцёрак далучыцца да раскопак. Праграма летнiка прадугледжвае не толькі раскопкі, але і цікавыя лекцыі, майстар-класы ды музычныя выступы ля вогнішча.
Даты правядзення летніка: 17-30 ліпеня 2017 года. Далучыцца можна ў любы час і на любую працягласць працаў.
Месца правядзення: а/г Крэва, Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць (101 км ад Менску).
Арганізатары раяць мець з сабой:
- мабільны тэлефон з падзарадкай;
- ліхтарык;
- спальнік (абавязкова), намёт (па жаданні);
- неабходныя лекі;
- галаўны ўбор.
Ежа прадастаўляецца арганізатарамі на тэрыторыі летніка. У Крэва працуе лазня.
Больш інфармацыі можна знайсці блогу летніка ды на сайце замку.
Канкрэтнае месцазнаходжанне і кантакты арганізатараў будуць прадастаўляцца пасля запаўнення анкеты валанцёра.
Паводле інфармацыйнай рассылкі Асамблеі НДА