Тэхналагічны ўніверсітэт горада Кочы прапануе замежным кандыдатам стыпендыі для навучання па праграмах аспірантуры інжынернага факультэта.
Працягласць праграмы – 3 гады.
Паспяховыя кандыдаты (3) атрымаюць магчымасць паўдзельнічаць у адной з наступных даследчых праграм (больш дакладна тут):
- Material and Life Systems Engineering;
- Intelligent Mechanical Systems Engineering;
- Electronic and Photonic Systems Engineering;
- Information Systems Engineering;
- Infrastructure Systems Engineering;
- Economics and Management.
Фінансавыя ўмовы
Універсітэт пакрывае выдаткі на навучанне і пражыванне, а таксама выдае ўдзельнікам 150 000 йен штомесяц на даследчыя выдаткі. Магчыма пакрыццё выдаткаў на самалёт да Японіі.
Неабходныя дакументы:
- заяўка;
- дыплом бакалаўра з адзнакамі;
- дыплом магістра з адзнакамі
- апісанне папярэдняга даследвання;
- рэкамендацыйныя лісты (2);
- даследчая прапанова;
- даведка аб стане здароўя.
Усе дакументы дасылаюцца ў перакладзе на ангельскую мову па адрасе:
International Relations Division
Kochi University of Technology
Tosayamada, Kami City
Kochi 782-8502, JAPAN
Кантакты:
Tel: +81-887-53-1130
Fax: +81-887-57-2000
E-mail: international@ml.rochi-tech.ac.jp
Дэдлайн падачы заяўкі – 17 сакавіка 2017.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.