Цэнтр эканамічных даследаванняў BEROC абвяшчае набор слушачоў на аспіранцкую школу па эканоміцы.
Працягласць: студзень — ліпень 2017. Месца: г. Мінск, на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Праграма складаецца з наступных модуляў:
- Макраэканоміка;
- Мікраэканоміка;
- Эканаметрыка;
- Даследчыя метады ў эканоміцы.
Заняткі будуць праходзіць з 18:00 да 21:00 у буднія дні цягам аднаго тыдня штомесяц. Кожны модуль — 20 акадэмічных гадзін.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- навучанне ў аспірантуры ці магістратуры дзённай формы ў вну РБ на момант падачы заяўкі (альбо планы на пачатак навучання ў найбліжэйшай будучыні);
- добрае валоданне ангельскай мовай;
- высокая паспяваемасць (сярэдні бал не меней за 7,5).
Дэдлайн падачы заяўкі (на ангельскй мове) — 18 снежня.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.