Аспірантура па гісторыі Еўропы ў Інстытуце Лейбніца

Інстытут Лейбніца па гісторыі Еўропы (IEG) запрашае прыняць удзел у конкурсе на атрыманне грантаў на даследаванне рэлігійнай, палітычнай, сацыяльнай і культурнай гісторыі Еўропы.

Дэталі:

  • 6 – 12 месяцаў даследчай працы ў інстытуце Майнца;
  • кансультацыі і супрацоўніцтва з вядучымі спецыялістамі IEG.

Профіль даследавання

IEG падтрымлівае даследаванні па гісторыі Еўропы ў перыяд з 1989/90, асабліва ў галіне рэлігіі, палітыкі і сацыяльнай сферы. Часткова вітаюцца і праекты, якія звязаны з пераходнымі працэсамі ў гісторыі Еўропы, а таксама з даследаваннямі ў галіне тэалогіі, гісторыі царквы і інтэлектуальнай гісторыі.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • мець ступень па гісторыі, тэалогіі ці іншай блізкай вобласці;
  • працаваць над PhD-тэзісамі не больш за тры гады;
  • тэзісы павінен і далей курыраваць прафесар хатняга ўніверсітэта, дзе стыпендыят і будзе па вяртанні абараняць сваю працу;
  • валоданне ангельскай і нямецкай мовай (пасівнае валоданне абедзьвюма, актыўнае – прынамсі адной).

Фінансавыя ўмовы:

Стыпендыяты будуць атрымоўваць 1.200 еўра штомесячна.

Як падацца:

Заяўку з неабходнымі дакументамі трэба даслаць па адрасу fellowship@ieg-mainz.de на імя Prof. Irene Dingel і Prof. Johannes Paulmann, тэма – Stipendienbewerbung.

Дэдлайн падачы заяўкі – 15 жніўня 2017 года.

Спіс неабходных дакументаў можна знайсці па спасылцы.