Да 5 верасня працягваецца набор на сёмы семінар «Каштоўнасці, адказнасць, будучыня» (па методыцы Аспен).
Супольнасць выпускнікоў Аспен-семінара (Беларусь) запрашае лідэраў бізнесу, грамадскага сектара, культуры і кіравання на сямідзённае заглыбленне ў абмеркаванни пытанняў справядлівасці, правы, свабоды і роўнасці.
Семінар пройдзе 19-25 кастрычніка 2019 года на Браслаўскіх азёрах. Падача заявак да 5 верасня.
Семінар «Каштоўнасці, адказнасць, будучыня» (па методыцы Аспен) – гэта адкрытая пляцоўка для рэфлексіі і асэнсавання базавых каштоўнасцяў нашай культуры, пошуку агульных падставаў і разумення умоў існавання сучаснага чалавека.
Семінар будуецца як калектыўнае абмеркаванне класічных (філасоўскіх, публіцыстычных і навуковых) тэкстаў чалавечай цывілізацыі. За некалькі дзён абмеркаванняў дыялог удзельнікаў пераходзіць ад «загадзя прыгатаваных прамоваў, напоўненых палітычнай і прафесійнай карэктнасцю, да адкрытага абмену думкамі пра тое, што азначае пражыць добрае жыццё ў справядлівым грамадстве» (Тод Брейгольф, дырэктар семінараў амерыканскага Аспен Інстытута).
Семінар прадастаўляе лідэрам унікальнае месца і час для таго, каб лепш убачыць сябе і іншых, абмеркаваць тыя каштоўнасці і ідэі, што знаходзяцца ў падмурку рашэнняў, прынятых на сходах топ-мэнэджараў і саветаў дырэктараў, кабінетах палітыкаў ці ў кабінцы для галасавання.
Семінар дазваляе ўдзельнікам асэнсаваць фундаментальныя асновы “добрага грамадства” (good society), тым самым паглыбляючы разуменне, пашыраючы гарызонты і падвышаючы здольнасць вырашаць складаныя праблемы.
Да ўдзелу запрашаюцца лідары з розных сфер грамадства ва ўзросце ад 30 да 55 гадоў, якія:
- дасягнулі значных поспехаў у бізнэсе, палітыцы, дзяржаўным сектары, грамадскай дзейнасці, навуцы, культуры;
- маюць актыўную грамадзянскую пазіцыю;
- адкрытыя для пошуку новых сэнсаў і рашэнняў.
Семінар выязны, праходзіць на Браслаўскіх азёрах. Абавязковая ўмова – прысутнасць на працягу ўсяго тэрміну (19-25 кастрычніка).
Падрыхтоўка да семінара патрабуе абавязковага папярэдняга прачытання тэкстаў (каля 300 старонак). Тэксты высылаюцца адабраным удзельнікам за месяц да пачатку семінара.
Удзел у семінары бясплатны. Супольнасць выпускнікоў семінара забяспечвае наступныя семінары на прынцыпах free donate.
Адбор удзельнікаў адбываецца на конкурснай аснове.
Працоўныя мовы семінара – руская і беларуская.
Падаць заяўку на ўдзел у семінары да 05.09.19
Дадатковая інфармацыя пра семінар па спасылцы.
Кантакты:
E–mail: seminar.belarus@gmail.com
Тел.: +375 29 704-04-98 Аксана