Bulgarian Gender Research Foundation запрашае на асеннюю школу кандыдатаў, якія працуюць у галіне абароны правоў жанчын.
Мэтай школы стануць эканамічныя, сацыяльныя, культурныя правы чалавека.
Перыяд – 27 верасня – 4 кастрычніка 2016 года. Лакацыя – Балгарыя.
Гэта першая праграма, скіраваная на профільнае навучанне маладых юрыстаў з краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы дзеля іх удзелу ў разбіральніцтвах, якія датычацца парушэння працоў жанчын, сярод якіх:
- гвалт у адносінах да жанчын;
- рэпрадуктыўнае здароўе і права;
- сацыяльныя і эканамічныя правы;
- дыскрымінацыя ў галіне працоўнай занятасці.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- зацікаўленасць у правах жанчын, у галіне адвакатуры ці судовых разбіральніцтваў;
- досвед працы не менш за год у арганізацыі ці ўстанове, якая бароніць правы жанчын у судзе ці мае досвед працы ў судовых працэсах;
- базавыя веды ў вобласці міжнароднага і рэгіянальнага права ў галіне правоў чалавека, прававых нормаў і дакументаў;
- добрае валоданне ангельскай мовай.
Неабходныя дакументы:
- CV;
- 2 рэкамендацыйныя лісты;
- ліст падтрымкі ад кіраўніка арганізацыі кандыдата;
- эсэ (750 словаў) пра недахопы ў галіне правоў жанчын у роднай краіне і прапановы па іх змяненні.
Запоўнена бланк заяўкі і дакументы неабходна даслаць на е-адрас whrtinstitute@gmail.com.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары кампенсуюць усе выдаткі, звязаныя з праграмай.
Дэдлайн – 30 чэрвеня 2016 года.
Падрабязнасці па спасылцы.