Стыпендыя SMART – гэта адмысловая праграма для будучых PhD. Навучанне адбываецца ў Сінгапуры ў чатырох універсітэтах:
- Nanyang Technological University (NTU);
- National University of Singapore (NUS);
- Singapore Management University (SMU);
- Singapore University of Technology and Design (SUTD).
Даследванні адбываюцца ў цэнтры SMART. Стыпендыя разлічаная на чатыры гады, з 2016га па 2020ы.
Мэта праграмы – выхаванне лідараў ў навуцы і тэхніцы. Стыпендыя дае магчымасць удзельнічаць у даследваннях SMART-цэнтру і атрымліваць кансультацыю ад выкладчыкаў MIT. Студэнт можа таксама правесці даследванне ў MIT (тэрмін – 6 месяцаў)
Патрабаванні да кандыдатаў:
- мець дыплом з адзнакай;
- цікавіцца наступнымі тэмамі: BioSystems and Micromechanics (BioSyM), Future Urban Mobility (FM), Low Energy Electronic Systems (LEES).
Неабходныя дакументы:
- запоўненая анкета;
- Research Statement;
- рэкамендацыя ад навуковага кіраўніка;
- сертыфікат IELTS альбо TOEFL;
- пералік засвоеных дысцыплін.
Фінансавыя умовы
Стыпендыя пакрывае выдаткі на навучанне, пражыванне, даследванне ў MIT (каля 3500 сінгапурскіх даляраў штомесяц).
Дэдлайн – 18 снежня 2015 г.