Фонд міжнароднага развіцця OPEC заснаваў грант на атрыманне ступені магістра для студэнтаў з краін, што развіваюцца (і куды пакуль што ўваходзіць Беларусь).
OPEC прапануе 4 гранты на год. Спачатку кандыдат мусіць паступіць на адну з магістарскіх праграм у адзін з прызнаных універсітэтаў па спецыяльнасці:
- Энэргетыка;
- Транспартныя сродкі;
- Фінансы;
- Сельская гаспадарка;
- Водная гаспадарка;
- Прамысловасць;
- Медыцына;
- Тэлекамунікацыі;
- Адукацыя.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост – 23-32 гады на момант падачы заяўкі;
- мець (альбо ў хуткім часе атрымаць) ступень бакалаўра;
- мець не ніжэй за GPA 3.0 па 4-бальнай сістэме адзнак;
- быць залічаным на адну з магістарскіх праграм у акрэдытаваным універсітэце да жніўня/верасня 2017 года.
Грант складае 50 тысяч даляраў, ён будзе выплочвацца на працягу года. Каб яго атрымаць, неабходна запошніць заяўку на сайце і падрыхтаваць наступныя дакументы:
- CV;
- 2 лісты-рэкамендыцыі;
- дыплом бакалаўра і выпіску з адзнакамі;
- ліст, які падцвярджае залічэнне на магістарскую праграму;
- эсэ.
Дэдлайн – 1 траўня 2017 года.
Падрабязней – па спасылцы.