Моладзевы інфармацыйны цэнтр прымае заяўкі на конкурс праектных прапаноў “Інавацыі ў фармальнай і нефармальнай адукацыі”.
Праекты могуць быць скіраваны на актывізацыю ўдзела моладзі ў грамадскім жыцці, павышэнне лідарскага патэнцыялу, медыйнай пісьменнасці, распаўсюджання інавацыйных методык ў сферы адукацыі.
У конкурсе могуць удзельнічаць грамадскія арганізацыі, ініцыятывы, выкладчыкі і студэнты.
Праекты павінны быць рэалізаваны ў перыяд з 15 лістапада 2015 па 1 сакавіка 2016.
Форма заяўкі:
1. Назва праекта.
2. Назва ініцыятывы.
3. Кантакт (тэлефон, E-Mail).
4. Працягласць праекта (праект мусіць быць скончаны да 1-га сакавіка 2016 года).
5. Кароткае апісанне праекта (не больш за старонку).
6. Мэта праекта і мэтавая група.
7. Апісанне дзейнасці і план мерапрыемстваў.
8. Бюджэт (да 800 даляраў).
Заяўкі прымаюцца да 20 кастрычніка 2015 года на Е-mail: yicgrants@gmail.com.