Міжнародны конкурс студэнцкіх работ у галіне развіцця грамадскіх сувязяў і рэкламы “Крыштальны Апельсін” запрашае да ўдзелу творчых і актыўных студэнтаў.
Арганізатары – НД «Крыштальны Апельсін», Расійская Асацыяцыя па сувязях з грамадскасцю, Асацыяцыя выкладчыкаў па сувязях з грамадскасцю, Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных дачыненняў (МГІМО).
У конкурсе могуць узяць удзел студэнты ўсіх расейскіх і замежных ВНУ, якія навучаюцца па спецыяльнасцях:
- Сувязі з грамадскасцю;
- Журналістыка;
- Сацыялогія;
- Экалогія;
- Дзяржаўнае і муніцыпальнае кіраванне;
- Паліталогія;
- Эканоміка;
- Маркетынг;
- Рэклама;
- Міжнародныя дачыненні;
- Педагогіка;
- Культуралогія;
- Мастацтвазнаўства і іншыя гуманітарныя спецыяльнасці,
а таксама студэнты любых іншых спецыяльнасцяў, якія дэманструюць прафесійную цікавасць да сферы грамадскіх адносін.
На конкурс падаюцца праекты ў дзевяці асноўных намінацыях:
- Сувязі з грамадскасцю ў дзяржаўных і сілавых структурах;
- Сувязі з грамадскасцю ў камерцыйным сектары;
- Сувязі з грамадскасцю ў сацыяльнай сферы;
- Сувязі з грамадскасцю ў галіне палітычных і выбарчых тэхналогій;
- Тэорыя і метадалогія сувязяў з грамадскасцю;
- Сувязі з грамадскасцю ў міжнароднай сферы;
- Сувязі з грамадскасцю ў экалогіі;
- Сувязі з грамадскасцю ў сферы адукацыі і навукі;
- Сувязі з грамадскасцю ў сферы спорту, культуры, мастацтва і шоу-бізнесу.
Спецыяльныя намінацыі:
- GR як дзейнасць па забеспячэнню ўстойлівага развіцця кампаніі;
- PR камунікацыі ў сферы інавацый;
- Масква – горад для жыцця (грамадскі транспарт і іншыя праблемы сталічнага рэгіёну);
- PR у Інтэрнэце;
- Імідж рабочых прафесій;
- Шахматы дзецям (прасоўванне шахмат як абавязковага прадмета ў пачатковай школе ў мэтах інтэлектуалізацыі новага пакалення грамадзян краіны);
- «Ура, мама працуе!» (падтрымка маладых мам, якія жадаюць сумясціць догляд за нованароджаным дзіцём з працай: чым і як могуць дапамагчы ім дзяржава, бізнэс, грамадства);
- Карпаратыўная супольнасць і бізнэс;
- Імідж публічнай персоны: палітыка, бізнэсмэна, грамадскага дзеяча, прадстаўніка мастацтва, спорту і шоў-бізнэсу.
Узнагароды
У кожнай з намінацый журы абірае пераможца, якому ў Маскве, на адмысловай цырымоніі, ўручаць галоўныя прызы конкурсу – Крыштальныя Апельсіны – і дыпломы.
Дэдлайн – 21 лютага 2016.