Польскі фонд «Добрая воля» запрашае аднаго прадстаўніка грамадскай супольнасці з Беларусі прыняць удзел у праекце “STANDARD PROTOCOL PROCEDURE”, прысвечаным сацыяльнаму ўключэнню людзей з фізічнай непаўнаспраўнасцю.
Праект прадугледжвае знаёмства моладзевых лідараў і грамадскіх акрывістаў са стандартамі, якія дазвалялі б непаўнаспраўным людзям актыўны ўдзел у мерапрыемствах на роўні з фізічна-паўнаспраўнымі асобамі.
Месца: Дойчландсберг (Аўстрыя).
Праект складаецца з 3 частак:
- 17-24 ліпеня – навучальная сустрэча 17 моладзевых лідараў і грамадскіх працаўнікоў, дзе прадстаўнікі грамадскіх арганізацый даведаюцца пра тое, як зрабіць уласныя праекты і мерапрыемствы даступнымі для непаўнаспраўных людзей;
- жнівень-кастрычнік 2016 – практычнае прымяненне атрыманых ведаў на практыцы пры правядзенні ўласных праектаў;
- лістапад 2016 – падагульняючая навучальная сустрэча ў Аўстрыі, дзе прадстаўнікі падзеляцца атрыманым досведам правядзення мерапрыемстваў, адаптаваных да патрэбаў людзей з фізічнай непаўнаспраўнасцю.
Удзельнікі абавязаны прымаць удзел ва ўсіх трох частках.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- магчымасць актыўна ўдзельнічаць на працягу ўсяго праекту – ліпень-лістапад 2016 года;
- узроставае абмежаванне – 18 год і болей;
- наяўнасць шэнген візы (магчымасць аформіць самастойна), у выпадку патрэбы аўстрыйскі арганізатар можа даслаць запрашэнне;
- прымальнае валоданне ангельскай мовай (працоўная мова);
- вітаецца ўдзел прадстаўнікоў арганізацый, якія працуюць з непаўнаспраўнымі асобамі.
Фінансавыя ўмовы:
Рэгістрацыйны ўнёсак – 40 еўра. Пражыванне, харчаванне і даезд да месца правядзення (Польшча-Аўстрыя-Польшча) пакрывае аўстрыйскі арганізатар. Дарогу да Польшчы удзельнік аплочвае самастойна.
Зацікаўленым асобам трэба даслаць анкету на пошту prygne4any0@gmail.com (з тэмай Аўстрыя).
Дэдлайн – 10 чэрвеня.
Больш падрабязнасцей разам з анкетай можна знайсці па спасылцы.