Усе, хто марыць навучыцца адмысловай тэхніцы гарадскіх замалёвак альбо проста паспрабаваць нешта арт-новае, запрашаюцца на анлайн-курс скетчынгу ад Школы Веранікі Калачовай.
Курс стартуе 15 чэрвеня і будзе доўжыцца да 1 ліпеня. Ён складаецца з 10 відэа-ўрокаў. Удзельнікі будуць праглядаць іх, затым маляваць, а пасля выкладаць свае працы і абмяркоўваць іх разам з выкладчыкам.
Выкладчыца – Ганна Эгіда, ілюстратар, мастак-графік.
Удзел у курсе бясплатны. Зарэгістравацца можна на сайце.
Тыс, хто дойдуць да фіналу, возьмуць удзел у розыгрышы клёвых прызоў, а таксама паездкі ў Парыж.