Бакалаўрыят і магістратура ў ЕГУ

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт у Вільні пачынае прыём заявак на бакалаўрскія і магістарскія праграмы.

Вучоба ў ЕГУ арганізавана па прынцыпах адукацыі па мадэлі свабодных мастацтваў (liberal arts). Універсітэт ажыццяўляе набор на наступныя дзённыя і дыстанцыйныя праграмы бакалаўрыяту:

  • «Культурная спадчына і турызм»;
  • «Візуальны дызайн і медыя»;
  • «Медыя і камунікацыя»;
  • «Міжнароднае права і права Еўрапейскага саюза».

Для асоб, якія атрымалі вышэйшую адукацыю, прапануюцца наступныя магістарскія праграмы ЕГУ:

  • «Гістарычная і культурная спадчына»;
  • «Культурныя даследаванні» (спецыялiзацыi: Крытычныя гарадскія даследаванні, Візуальныя і культурныя даследаванні, Гендэрныя даследаванні)»;
  • «Публічная палітыка».

У 2018 ЕГУ прапануе абітурыентам з Беларусі бясплатныя месцы, зніжкі на навучанне і стыпендыі, а таксама магчымасць удзелу ў міжнародных студэнцкіх абменах Erasmus + і Campus Europae.

Абітурыенты бакалаўрскіх праграм, якія не здалі ўступныя экзамены падчас Дзён адкрытых дзвярэй у Вільні, могуць зрабіць гэта ў канцы мая-пачатку чэрвеня ў цэнтры «Прапілеі» ў Мінску. Па выніках разгляду анкет абітурыентаў Прыёмная камісія прыме рашэнне аб запрашэнні абітурыента на сумоўе. Абітурыенты, якія паступаюць на магістарскія праграмы, павінны падрыхтаваць даследчы праект па абранаму навуковаму напрамку і здаць экзамен па англійскай мове.

Прыём заявак на дзённыя бакалаўрскія праграмы ЕГУ пройдзе да 13 чэрвеня, на дыстанцыйныя бакалаўрскія і магістарскія праграмы змяшанай формы навучання – да 1 ліпеня.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.