Swedish Institute і Stockholm Resilience Centre запрашаюць лідараў з краін Балтыкі і Ўсходняй Еўропы – далучыцца да вырашэнння сацыяльных і экалагічных праблем сучаснасці.
Калі і дзе
1 модуль:
18-24 верасня 2019.
Стакгольм, Швецыя.
2 модуль:
10-16 лістапада 2019.
Тбілісі, Грузія.
У рамках праграмы ўдзельнікі знойдуць новыя метады барацьбы з праблемамі планеты – ў якасці адзіночных актывістаў і лідараў груп.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост ад 25 да 40 гадоў;
- добрае валоданне ангельскай мовай;
- зацікаўленасць у сацыяльнай і экалагічнай устойлівасці, новых тэхналогіях і сацыяльных інавацыях;
- магчымасць прысутнічаць на ўсіх модулях і курсах праграмы;
- досвед працы над рашэннем пэўных пытанняў;
- уменне працаваць у камандзе і быць лідарам у сваім грамадстве.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары пакрываюць усе выдаткі – акрамя транспартных па сваёй краіне (да аэрапорту) і кошту візы.
Дэдлайн падачы заяўкі – 29 красавіка 2019.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.