Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання аб’яўляе набор валанцёраў у праграмы па двух напрамках: размеркаванне выпускнікоў і парушэнне правоў студэнтаў.
Пазіцыі:
- арганізатар мерапрыемстваў (у тым ліку рэгіянальных);
- кансультанты у юрыдычную анлайн-кансультацыю (юрыдычная адукацыя не абавязкова, праводзіцца навучанне);
- трэнер-кансультант на мерапрыемствы;
- спецыялісты па прасоўванні аўтарскіх артыкулаў, экспертных матэрыялаў і інфармацыі аб праграмах у СМІ;
- спецыяліст па камунікацыях;
- стваральнік раздатачнага матэрыялу.
Нават калі вы не знайшлі сябе ў пераліку пазіцый, але вам цікавы ўдзел у карысных студэнцкіх праграмах – пішыце арганізатарам!
Для паспяховых кандыдатаў плануецца выязное калектыўнае навучанне ў канцы жніўня, а таксама паглыбленае навучанне кансультантаў.
Свае рэзюмэ і матывацыйны ліст аб’ёмам да 200 слоў трэба дасылаць на адрас raspred.by@gmail.com.
Дэдлайн – 23 жніўня.