БАЖ запрашае на курс для прэс-службаў

Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае на бясплатны адукацыйны курс «Медыястратэгія — компас для прэс-службы» для прадстаўнікоў прэс-службаў у Мінску і Вільні. Курс пройдзе з 25 траўня па 7 ліпеня 2019 года. У межах курса ў Мінску пройдзе 7 заняткаў па суботах. Лепшыя з удзельнікаў пасля заканчэння курса змогуць патрапіць на майстар-клас замежнага трэнера ў Вільню.

Курс «Медыястратэгія — компас для прэс-службы» прысвечаны паглыбленаму вывучэнню інструментаў, якія дазволяць хутка наладзіць эфектыўную PR-працу арганізацыі.

У выніку навучання ўдзельнікі змогуць паэтапна распрацаваць уласную медыястратэгію, навучыцца шукаць новыя ідэі і павышаць інфармацыйную актыўнасць малымі сродкамі, кіраваць сацыяльнымі сеткамі і інш.

Трэнеры курса:

  • PR-спецыяліст Аляксандр Люшкевіч;
  • PR-дырэктар EZERIN’COM Андрэй Эзерын;
  • медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі.

Падчас курса пройдуць майстар-класы і сустрэчы з іншымі спецыялістамі ў галіне піяру.

Каго шукаюць:

  • прэс-сакратары і прэс-аташэ;
  • спецыялісты і спецыялісткі па камунікацыях;
  • супрацоўнікі і супрацоўніцы прэсавых службаў;
  • журналісты і журналісткі, якія працуюць у галіне камунікатыўных адносін з грамадствам.

Умовы:

Удзел у курсе бясплатны, але колькасць удзельнікаў абмежаваная. Заяўку на ўдзел можна падаць па спасылцы да 22 мая, 23:59.

Больш інфармацыі – тут.