Як зрабіць сацыяльныя сеткі адным з асноўных інструментаў прасоўвання ўласных матэрыялаў СМІ ды сталым каналам сувязі з чытачамі і экспертамі – пра гэта распавядзе новы курс БАЖу “Сацыяльныя сеткі – компас журналіста”.
Да ўдзелу запрашаюцца журналісты, якія вядуць свае акаўнты ў сацыяльных сетках, а таксама SMM-мэнэджары рэдакцый СМІ.
Асаблівая ўвага будзе накіравана на распрацоўку стратэгіі працы з сацыяльнымі сеткамі для кожнага ўдзельніка:
- прасоўванне рэдакцыйнага кантэнту праз сацыяльныя сеткі;
- стварэнне і публікацыя паспяховых пастоў у сацыяльных сетках;
- асаблівасці размяшчэння рэкламы ў сацсетках;
- мадэрацыя і развіццё актыўнасці ў супольнасцях і пабліках;
- пастаноўка задач для SMM-спецыяліста;
- аналіз эфектыўнасці працы для SMM-спецыяліста.
Пасля сканчэння курсу слухачы будуць ведаць:
- Якімі бываюць сацыяльныя сеткі і навошта журналісту здабываць у іх пастаянную прапіску?
- Як скарыстаць сацыяльныя сеткі для збору эксклюзіўнай інфармацыі ды праверкі фактаў?
- Як прасоўваць у сеціве свае тэксты, фота і відэа (SMM)?
- За што адказвае SMM-мэнэджар у рэдакцыі СМІ і якія могуць быць крытэры ацэнкі яго працы?
- Як і навошта вывучаць аўдыторыю карпаратыўнага акаўнта і групы ў сацыяльных сетках?
- Як даведацца якія тэмы найбольш абмяркоўваюць карыстальнікі сацыяльных сетак з Беларусі?
- Якія сёння назіраюцца трэнды SMM у Беларусі?
- Як, карыстаючыся сацыяльнымі сеткамі, не парушыць аўтарскія правы ды нормы прафесійнай этыкі?
- Як вырашаць канфліктныя сітуацыі з адміністрацыяй сацыяльнай сеткі або наведвальнікамі вашага акаўнта?
- Як захаваць уласную бяспеку ў сацыяльных сетках?
- Што нясуць SMM-мэнэджару папраўкі ў закон «Аб СМІ», якія ўступілі ў дзеянне з 1 студзеня 2015 года?
Курс «Сацыяльныя сеткі – компас журналіста» максімальна арыентаваны на практыку, прадугледжвае вялікі аб’ём самастойнай працы ўдзельнікаў.
Галоўны трэнер курса — медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі.
Дэталі курсу
«Сацыяльныя сеткі — компас журналіста» стартуе 23 студзеня 2016 года ў Мінску і завяршаецца заключнай сесіяй 19 сакавіка 2016 года ў Вільні.
Курс складаецца з васьмі заняткаў, якія правядуць беларускія прафесіяналы, і майстар-класу замежнага трэнера.
Заняткі будуць праводзіцца раз на тыдзень па суботах з 11:00 да 14:00.
Удзельнікі будуць працаваць над сваім медыяпраектам, канцэпцыю якога яны мусяць сфармуляваць і прэзентаваць падчас курсу.
Неабходныя дакументы:
- кароткі расповед пра сябе;
- абгрунтаванне свайго жадання ўдзельнічаць у курсе;
- просьба АБАВЯЗКОВА даць у заяўцы спасылкі на свае акаўнты ў сацыяльных сетках, а таксама ацаніць свой узровень валодання тэхналогіямі працы ў сацыяльных сетках па шкале ад 1 (найніжэйшы ўзровень) да 5 (найвышэйшы ўзровень).
Заяўкі на ўдзел прымаюцца ад сябраў ГА «БАЖ» па электроннай пошце на адрас baj@baj.by (з пазнакай «SMM»).
Дэдлайн – 19 студзеня 2016 г.