Дэпартамент міжнародных сувязей БДУ запрашае студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў і супрацоўнікаў універсітэта да ўдзелу ў праграмах абмену з партнёрскімі ўніверсітэтамі.
У 2016-2017 акадэмічным годзе ёсць магчымасць павучыцца альбо прайсці стажыроўку ў наступных навучальных установах:
- Універсітэт Валенсіі (Гішпанія);
- Універсітэт Турку (Фінляндыя);
- Універсітэт Тарту (Эстонія);
- Ягелонскі ўніверсітэт (Кракаў, Польшча);
- Вільнюскі тэхнічны ўніверсітэт імя Гедымінаса (Літва).
Працягласць навучання – 1-2 семестры для студэнтаў, 5 дзён – для выкладчыкаў.
Патрабаванні да студэнтаў / магістрантаў / аспірантаў:
- навучацца на дзённай форме, апроч першага і выпускнога курсу;
- мець сярэдні бал не ніжэй за “7”;
- валодаць замежнай мовай у адпаведнасці з патрабаваннямі гасцявога ўніверсітэта;
- не мець фінансавых і акадэмічных запазычанасцей.
Пералік спецыяльнасцей, даступных для кандыдатаў, а таксама пералік неабходных дакументаў можна паглядзець тут.
Патрабаванні да супрацоўнікаў БДУ:
- быць штатным супрацоўнікам універістэта;
- добра валодаць замежнай мовай;
- папярэдняя дамоўленасць з гасцявым універсітэтам пра магчмыасць прыняць кандыдата на стажыроўку альбо на лекцыйную дзейнасць.
Пералік неабходных дакументаў можна паглядзець па спасылцы.
Дакументы прымаюцца да 14 кастрычніка двума экзэмплярамі:
- у электронным выглядзе адным pdf-файлам на адрас chambrovich@bsu.by;
- у папяровым выглядзе ў аддзел міжуніверсітэцкага супрацоўніцтва.
З пытаннямі можна звяртацца па адрасе вуліца Ленінградская, 20, к. 407 альбо па тэлефоне +37517 209-53-32.
Час працы: 8:30-13:00, 14:00-17:00
Падрабязнасці – па спасылцы.