У Менску існуюць арт-прасторы, дзе праводзіцца семінары, воркшопы і розныя культурныя ды адукацыйныя сустрэчы. А мы знайшлі новае цікавае месца і нават паспелі правесці там Веды-паці.
Памяшканне Blue Room адчынілася нядаўна, але ўжо прыцягвае да сабе вялікую колькасць цікавых людзей розных прафесій і з адметнымі поглядамі на жыцце. Чаму? А вось:
- Невялічкае ўтульнае месца, якое можна трансфармаваць пад свае патрэбы;
- Усе неабходнае тэхнічнае абсталяванне;
- Бясплатная травяная гарбата;
- Адсутнасць абмежаванняў па часе для правядзення мерапрыемства;
- Дэмакратычныя кошты на здым памяшкання, але для маладых мастакоў увогуле бясплатна!
Жадалі заўседы падзяліцца сваей творчасцю з людзьмі? Гэта шанец! Хапайце свае працы і бягом у Blue Room!