8-9 кастрычніка ў Гародні адбудзецца адукацыйны каворкінг-праект “BrainHUB”.
Тэмы двухдзённых інтэнсіваў:
- лакальныя супольнасці;
- стварэнне і рэалізацыя грамадскіх, культурных і сацыяльных праектаў;
- праца і прасоўванне ў сацыяльных медыях.
Што такое “BrainHUB”? Гэта кароткія тэматычныя інтэнсівы (трэнінгі, семінары і майстар-класы) у невялікай суполцы людзей з актыўным удзелам трэнераў і лектараў, якія ставяць перад сабой задачу па фармаванні і рэалізацыі ідэі пры паслядоўнай ментарскай і арганізацыйнай падтрымцы з боку арганізатараў “BrainHUB”.
Удзельнікі праекта змогуць атрымаць спектр навыкаў як у індывідуальнай, так і каманднай працы, а таксама каштоўныя веды ў галіне стратэгічнага планавання і мэнэджменту, маркетынгу, грамадзянскай журналістыкі. Акрамя таго, істотным складнікам удзелу ў праекце з’яўляецца арыентацыя на практыку. Гэта значыць, што ўдзельнікі змогуць не толькі самастойна кіраваць альбо быць у камандзе праекта, але і разлічваць на ментарскую падтрымку з боку арганізатараў “BrainHUB”.
Лектарамі гарадзенскага “BrainHUB” будуць:
- мэнеджер па арганізацыі фестываляў, выставаў, крэатыўных праектаў Настасся Курыленка;
- гарадзенскі грамадскі актывіст Ігар Кузьмініч;
- медыя эксперт, культуролаг і журналіст Максім Жбанкоў;
- эксперт у галіне SMM і спікер адукацыйнага цэнтра “Rocket” Ян Сташкевіч.
Акрамя тэматычных заняткаў, удзельнікаў “BrainHUB” чакаюць цімбілдынгі і вечаровая культурніцкая праграма 8-га кастрычніка.
Фінансавыя ўмовы
Удзел у праграме абсалютна бясплатны, але патрабуе папярэдняй рэгістрацыі. Зарэгістравацца можна да 4 кастрычніка (ўключна), неабходна толькі запоўнць кароткую форму. Колькасць месцаў абмежаваная (20 чалавек).