Як прымяніць гульнявую і віртуальную рэальнасць у аўдыёвізуальным асяроддзі? На думку шматлікіх экспертаў, менавіта гэтыя напрамкі будуць вызначаць мультымедыйную будучыню. І менавіта гэтым тэмам будзе прысвечаны мітап КiнаСтартап-школы, які адбудзецца 2 красавіка.
Калі: 2 красавіка, 11:00 – 14:00.
Дзе: простора “Башня”, пр. Дзяржынскага, 57, Мінск.
Мітрый Сoркін, крэатыўны прадзюсар (Галерэя віртуальнай рэальнасці Вір, Feeling Films) раскажа:
- адкуль з’явілася гэтая незразумелая віртуальная рэальнасць і чаму яна набірае папулярнасць сёння?
- як стварыць кантэнт для віртуальнай рэальнасці?
- дзе, як і навошта ўжываць віртуальную рэальнасць?
- асаблівасці ўжывання ў кіно і інтэрактыўных гісторыях?
- куды мы ідзем і куды прыйдзем з віртуальнай рэальнасцю за спінай?
Раман Сердзюкоў, кіраўнік групы распрацоўкі кампаніі Мелсофт, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт распавядзе пра:
- кароткі экскурс у гісторыю развіцця кампутарных гульняў;
- сучасныя трэнды індустрыі кампутарных гульняў;
- арганізацыю бізнэсу распрацоўкі гульняў.
КiнaСтартап-школа будзе карысна тым, хто хоча даведацца aб усiх сакрэтах найбольш папулярных напрамкаў у сферы медыяў. Арганізатары дапамогуць зразумець, як будуецца бізнэс у аўдыёвізуальным асяроддзі і якія праекты стануць запатрабаванымі ў бліжэйшы час.
КiнаСтартап-школа – гэта некамерцыйны праект, таму ўдзельнікі аплочваюць арганізацыйны ўнёсак – 3 рублі, які складае 10% кошту мерапрыемства.
Усе заняткі КiнаСтартап-школы праводзяцца кінашколай А. Палупанава ў партнёрстве з грамадскім аб’яднаннем «Таварыства садзейнічання інавацыйнаму бізнэсу» (ОСІБ), у рамках праекта «Стварэнне ўстойлівай инфаструктуры для падтрымкі развіцця стартапаў і малога бізнэсу ў рэгіёнах Беларусі», які рэалізуецца ОСIБ пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).