Варкшоп па інтэрнэт-палітыцы вітае ўсіх зацікаўленых у Франкфурце-на-Одэры.
- Як развiваецца iнтэрнэт-палiтыка ў краiнах Усходняга Партнёрства?
- Цi будзе зрух геапалiтычных альянсаў мець уплыў на iнтэрнэт-палiтыку ва Ўкраiне i Арменii?
- Як эканамiчныя фактары ўплываюць на iнтэрнэт-палiтыку ў гэтых краiнах?
- Якую ролю грае грамадзянская супольнасць?
8га сакавiка зацiкаўленыя ўдзельнiкi з шасцi краiнаў збяруцца ў Нямеччыне, каб адказаць на гэтыя пытаннi.
На прапанаваным варкшопе ўдзельнікі паспрабуюць пільней паглядзець на палiтыку ў iнтэрнэт-прасторы краiнаў Усходняга Партнёрства, якiя застаюцца на мяжы геапалiтычнага недаверу памiж Масквой i Брусэлем.
Патрабаваннi да кандыдатаў
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе зацiкаўленыя студэнты наступных накірункаў:
- мiжнародныя дачыненні;
- права;
- эканoмiка;
- сацыялагiчныя навукі ў шырокiм разуменнi.
Таксама вiтаюцца неакадэмiчныя эксперты грамадзянскай супольнасцi, журналiсты i г.д.
Каб стаць удзельнікам варкшопу, неабходна даслаць на е-адрас event@cihr.eu CV і невялікі расповед пра сябе.
Дэдлайн – 15 лютага 2016 г.
Дадатковую iнфармацыю можна пачытаць тут.