Будзем добрымі суседзямі: праграма для маладых і актыўных

Польска-беларуска-ўкраінская праграма Суседзі 3.0 шукае маладых і актыўных удзельнікаў.

Што такое праграма Суседзі 3.0?

Суседзі 3.0 ⧿ гэта польска-ўкраінска-беларуская праграма нефармальнай грамадзянскай адукацыі. Мэта праграмы заключаецца ў падтрымцы людзей, якія імкнуцца да салідарнасці і пабудовы грамадзянскай супольнасці ў Польшчы, Украіне і Беларусі.

Мэта праграмы Суседзі 3.0 ⧿ матываваць і падтрымліваць маладых людзей ініцыяваць і выконваць дзеянні для сацыяльных змен на мясцовым узроўні.

Праграма суседзі 3.0 накіравана на маладых людзей ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў з Польшчы, Украіны і Беларусі, якія хочуць актыўна дзейнічаць для салідарнасці і мясцовых супольнасцяў.

Запрашаецца моладзь з розных асяроддзяў і з рознай адукацыяй. Арганізатары вітаюць…

  • як студэнтаў, так і людзей, якія не навучаюцца;
  • як валанцёраў з грамадскіх арганізацый, так і тых, хто не звязаны ні з адной установай;
  • працуючых і беспрацоўных;
  • жыхароў гарадоў і вёсак. Бо разнастайнасць ⧿ гэта рухаючая сіла праграмы.

Таксама прымаюцца заяўкі ад мясцовых каманд, якія складаюцца з двух або трох членаў і маюць ідэю для праекту або зменаў. Ініцыятыва можа мець міжнародны характар, то бок можа быць рэалізаванай супольнымі намаганнямі ўдзельнікаў з Польшчы, Украіны і Беларусі.

Як працуе праграма?

Праграма доўжыцца больш за год, цягам гэтага часу ўдзельнікі сустракаюцца на двух міжнародных семінарах, наведваюць суседзяў і працуюць у сваіх мясцовых супольнасцях. Інструменты сацыяльных зменаў, у разуменні праграмы, ⧿  гэта лакальныя праекты і валанцёрская служба.

Запрошаныя каманды прыязджаюць на адну з трох сямідзённых сустрэч, якія пройдуць у Польшчы, Украіне або Беларусі ў траўні 2016 года, падчас якіх будуць:

  • знаёміцца і набліжацца адзін да аднаго ў размовах і дзеяннях;
  • абмяркоўваць з розных перспектыў выбраныя тэмы і праблемы, якія іх датычацца;
  • дзейнічаць разам (напрыклад, збяруцца ў экспедыцыю, будуць танцаваць, спяваць, маляваць інтэрактыўную мапу горада), інтэгравацца з жыхарамі горада і з дапамогай трэнераў разам уносіць канкрэтныя змены;
  • працаваць над ідэяй праекту і пачынаць ягонае планаванне.

У ліпені 2016 года адбудуцца праектыя сустрэчы, мэта якіх:

  • падрабязна спланаваць праект у камандзе пры падтрымцы трэнера і ментара;
  • навучыцца пісаць праектную заяўку;
  • набыць навыкі ў галіне праектнага менеджмента.

Пасля праектных сустрэчаў удзельнікі рэалізуюць праект да траўня 2017 года. На працягу гэтага часу прапануецца таксама ўдзел у двух міжнародных семінарах у выглядзе сустрэчы і ў двух семінарах анлайн, так званых вэбінарах (тэмы будуць прапанаваныя ў адпаведнасці з патрэбамі ўдзельнікаў і праектаў).

Акрамя гэтага ў перыяд жнівень 2016 – травень 2017 удзельнікі маюць магчымасць:

  • суседскіх візітаў, то бок адведвання іншай праектнай каманды, таксама за мяжой, і прыняцця ўдзелу ў рэалізацыі іх праекта;
  • візітаў у партнёрскія арганізацыі праграмы Суседзі 3.0 або ў самастойна абраныя арганізацыі (для назірання за іх працай і дапамогі).

Апошняя падзея ⧿  гэта суседскі форум, які адбудзецца ў чэрвені 2017 года. Гэта падсумаванне праграмы, падчас якога ўдзельнікі прэзентуюць рэалізаваныя праекты перад шырокай аўдыторыяй, змогуць сустрэцца з актывістамі і грамадскімі дзеячамі. Форум мае на мэце ўзмацніць сетку выпускнікоў праграмы і дапамагчы ім планаваць будучыя ініцыятывы.

Каб падаць заяўку, неабходна запоўніць заяўку.

Дэдлайн – 18 сакавіка 2016 г.