Цэнтр Сучасных Мастацтваў запускае курс лекцый «Бунт у мастацтве: радыкальная адчувальнасць у літаратуры і філасофіі XIX-XX стагоддзяў».
У рамках курсу ў слухачоў будзе магчымасць азнаёміцца з «бунтарскім» бокам некаторых цікавых літаратурных асоб, літаратурных плыняў, а таксама філосафаў.
Пазнаёміцца з усімі гранямі літаратуры дапаможа Юры Урсо – філосаф, педагог, даследчык амерыканскай контркультуры, выпускнік Новай Школы Сацыяльных Даследванняў (Нью-Йорк, ЗША), ЕГУ (Літва), займаецца анты-перфомансамі.
Курс будзе карысны для…
- літаратуразнаўцаў;
- філосафаў;
- пісьменнікаў;
- паэтаў;
- і ўсіх, хто жадае акунуцца ў свет бунтарства.
Курс лекцый складаецца з 12 сустрэч па аўторках у Цэнтры Сучасных Мастацтваў (Някрасава, 3). Пачатак – 6 кастрычніка.
Слухачы, якія паспяхова скончаць курс, атрымаюць адмысловы сертыфікат ад Цэнтра Сучасных Мастацтваў.
Тэмы заняткаў:
- амерыканскі анархіст Герман Мелвіл і “Мобі Дзік”;
- Арцюр Рэмбо і Парыжская Камуна;
- “Бесы” Дастаеўскага;
- дыялог з анархізмам Генры Мілера;
- антыфашызм Альбера Камю;
- палітычныя сімпатыі “прыгнечаных” Жана Жонцы;
- анархісцкае вымярэнне “Разбітага Пакалення”;
- галоўнае суіцыдальнае агенцтва: чатыры дадаісцскіх самагубства;
- абсурднасць бюракратыі ў творчасці Франца Кафкі;
- анархісцкая тэорыя пазнання Вальтэра Беньяміна;
- рэвалюцыйны рамантызм Герберта Маркузэ;
- антыкаланіялізм Франца Фанон.
Кантактны тэлефон – 8 (017) 262 62 15