Бунт у мастацтве: новы цыкл лекцый

Цэнтр Сучасных Мастацтваў запускае курс лекцый «Бунт у мастацтве: радыкальная адчувальнасць у літаратуры і філасофіі XIX-XX стагоддзяў».

У рамках курсу ў слухачоў будзе магчымасць азнаёміцца з «бунтарскім» бокам некаторых цікавых літаратурных асоб, літаратурных плыняў, а таксама філосафаў.

Пазнаёміцца з усімі гранямі літаратуры дапаможа Юры Урсо – філосаф, педагог, даследчык амерыканскай контркультуры, выпускнік Новай Школы Сацыяльных Даследванняў (Нью-Йорк, ЗША), ЕГУ (Літва), займаецца анты-перфомансамі.

Курс будзе карысны для…

  • літаратуразнаўцаў;
  • філосафаў;
  • пісьменнікаў;
  • паэтаў;
  • і ўсіх, хто жадае акунуцца ў свет бунтарства.

Курс лекцый складаецца з 12 сустрэч па аўторках у Цэнтры Сучасных Мастацтваў (Някрасава, 3). Пачатак – 6 кастрычніка.

Слухачы, якія паспяхова скончаць курс, атрымаюць адмысловы сертыфікат ад Цэнтра Сучасных Мастацтваў.

Тэмы заняткаў:

  • амерыканскі анархіст Герман Мелвіл і “Мобі Дзік”;
  • Арцюр Рэмбо і Парыжская Камуна;
  • “Бесы” Дастаеўскага;
  • дыялог з анархізмам Генры Мілера;
  • антыфашызм Альбера Камю;
  • палітычныя сімпатыі “прыгнечаных” Жана Жонцы;
  • анархісцкае вымярэнне “Разбітага Пакалення”;
  • галоўнае суіцыдальнае агенцтва: чатыры дадаісцскіх самагубства;
  • абсурднасць бюракратыі ў творчасці Франца Кафкі;
  • анархісцкая тэорыя пазнання Вальтэра Беньяміна;
  • рэвалюцыйны рамантызм Герберта Маркузэ;
  • антыкаланіялізм Франца Фанон.

Кантактны тэлефон – 8 (017) 262 62 15