Польскі інстытут у Мінску запрашае на бясплатныя 2-гадовыя курсы па вывучэнні польскай мовы.
Апроч вывучэння мовы, навучэнцы знаёмяцца з польскай літаратурай, гісторыяй, культурай і традыцыямі.
Гарады: Мінск, Магілёў, Віцебск, Маладзечна.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвотныя (грамадзяне Рэспублікі Беларусь) ва ўзросце ад 18 гадоў.
Поўны курс навучання доўжыцца 2 гады (вывучэнне польскай мовы з «нуля»). Адразу на другі год (навучанне, адпаведна, будзе доўжыцца 1 год) могуць быць залічаны асобы, якія на сярэднім узроўні ўжо валодаюць польскай мовай і жадаюць павысіць узровень.
Расклад заняткаў
Навучальны год на курсах цягнецца з кастрычніка да траўня. Заняткі адбываюцца 2 разы на тыдзень, толькі ўвечары (за выключэннем групы ў Магілёве, дзе заняткі адбываюцца ўдзень), толькі ў буднія дні. Працягласць заняткаў – 2 акадэмічныя гадзіны.
Колькасць студэнтаў у групах – 20-30 чалавек.
Заняткі праводзяць выкладчыкі і прафесары беларускіх універсітэтаў, а таксама лектары з Польшчы.
Як падацца
Найперш неабходна запоўніць і даслаць анкету-заяўку.
Умовы залічэння: набор праводзіцца на конкурснай аснове на падставе дасланых анкет-заяў.
Пасля заканчэння курсу выдаецца пасведчанне аб вывучэнні польскай мовы на курсах, арганізаваных Польскім Інстытутам у Мінску
Фінансавыя ўмовы
Курсы бясплатныя. Адзіныя кошты з боку залічаных на курсы — аплата падручнікаў, па якіх праводзяцца заняткі.
Дэдлайн – 29 чэрвеня.