26-27 снежня ў Мінску адбудзецца варкшоп па сацыяльным прадпрымальніцтве (тэхналогіі Impact HUB), арганізаваны платформай Таlaka.by.
Impact HUB – гэта міжнародны інкубатар сацыяльнага бізнэсу, які дзейнічае ў 60 краінах свету.
Варкшоп будзе арганізаваны ў межах Talaka.Школы у фармаце інтэнсіўнага двухдзённага навучання сацыльных прадпрымальнікаў (дзейных і будучых) з усіх рэгіёнаў Беларусі. Напрыканцы кожны ўдзельнік атрымае распрацаваную бізнэс-мадэль сацыяльнага бізнэсу па тэхналогіі Impact HUB.
Заяўку на ўдзел ў варкшопе можна падаць па спасылцы.
У ролі трэнера выступіць крэтыўны дырэктар Talaka.by Іван Вядзенін.
За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся да мэнэджара па арганізацыйным развіцці Talaka.by Уладзю Сташкевічу па тэлефоне +375 29 261-23-90 альбо на e-mail coop.talaka@gmail.com.