Беларусь як сусветны цэнтр па распрацоўцы штучнага інтэлекту: дыскусія

Анлайн-часопіс “Ідэя” запрашае на дыскусію “Як Беларусі стаць сусветным цэнтрам па распрацоўцы штучнага інтэлекту”.

Калі: 19 студзеня (чацвер), 19:00 – 21:00. Дзе: Бізнес-клуб Imaguru, вул. Фабрыцыуса 4 (ст.м. Інстытут Культуры, Мінск).

Што (не) рабіць дзяржаве, каб дапамагчы фармаванню кластара ў сферы AI ў Беларусі? Якія перспектывы адкрывае АІ перад інвестарамі ды бізнесоўцамі? Як штучны інтэлект зменіць штодзённае жыццё? І калі гэтага чакаць? Ці можа Беларусь стаць сусветным цэнтрам machine learning? І нарэшце, куды ісці і што вывучаць распрацоўшчыку, каб стварыць беларускага Тэрмінатара?

На гэтыя пытанні адкажуць беларускія IT-бзнесоўцы, заснавальнікі венчурных фондаў па падтрымцы стартап-руху. Спікеры падзеляцца ўласным паспяховым досведам і адкажуць на пытанні аўдыторыі ў нефармальнай атмасферы.

Спікеры:

  • Юрый Мельнічак, сузаснавальнік і былы CEO maps.me, дырэктар AIMatter, распрацоўшчык у сферы штучнага інтэлекту/machine learning. Місія AIMatter – зрабіць ў Беларусі даследчы цэнтр па нейрасетках, камп’ютарным зроку і распазнаванню гуку.
  • Дзмітры Гурскі, партнёр венчурнага фонду Haxus, які інвестуе ў стартапы, звязаныя з даследаваннямі штучнага інтэлекту. CEO Ideanomix Digital, кампаніі-распрацоўшчыка мабільных прыладаў, а таксама сузаснавальнік выдавецтва адукацыйнай літаратуры Ideanomix.
  • Дзяніс Пірштук, галоўны распрацоўшчык аддзела аналізу дадзеных (Chief Data Scientist) у кампаніі InData Labs – адным з лідараў у сферах maching learning ды BigData ў Беларусі. InData Labs увайшла ў спіс 100 найбольш перспектыўных кампаній у сферы вялікіх дадзеных паводле версіі часопіса CIOReview.

Рэгістрацыя на падзею (колькасць месцаў абмежаваная!) тут. Уваход вольны.

Апошнія навіны можна знайсці ў адмысловых групах у Facebook і ВКонтакте.