Міжнародны фонд выбарчых сістэм (ЗША) запрашаюць студэнтаў і аспірантаў на стажыроўку.
Да 31 снежня 2017 года студэнты бакалаўрыяту і магістратуры, а таксама аспіранты і нядаўнія выпускнікі могуць падаць заяўку на праходжанне стажыроўкі ў Міжнародным фондзе выбарчых сістэм (ЗША) – International Foundation for Electoral Systems.
У абавязкі стажораў і стажорак будзе ўваходзіць:
- правядзенне навуковых даследаванняў;
- матэрыяльна-тэхнічная і адміністрацыйная падтрымка розных праектаў;
- дапамога ў складанні штотыднёвых справазадач;
- наведванне і падрыхтоўка справаздач па асобных мерапрыемствах і дыскусіях, прысвечаных канкрэтным праектам;
- дапамога ў развіцці праграм у адпаведнасці з патрэбамі канкрэтнага праекта і ведамі стажораў;
- штодзённы аналіз навуковых часопісаў і друкаваных выданняў;
- дапамога з дакументацыяй праекта (кантракты кансультантаў, замовы, справаздачы);
- іншыя абавязкі, якія будзе накладаць кіраўніцтва аддзела.
Патрабаванні:
- быць студэнтамі бакалаўрыяту, магістратуры, аспірантуры;
- альбо быць нядаўнім выпускніком/выпускніцай ВНУ (скончыць ВНУ не больш за год таму);
- досвед працы не абавязковы, але разглядаецца як перавага падчас адбору;
- кандыдаты павінны мець выдатныя даследчыя і камунікатыўныя навыкі;
- умець працаваць з кампутарам і ведаць базавыя праграмы: Microsoft Excel і Word;
- кандыдатЁкандыдатка павінны быць арганізаванымі, умець вылучаць прыярытэты і спраўляцца з рознымі задачамі ў пазначаныя тэрміны;
- добрае валоданне ангельскай мовай.
Арганізатары прапануюць аплочваемыя (Вірджынія і Калумбія) і неаплочваемыя стажыроўкі, а таксама пакрываюць да 10% транспартных выдаткаў.
Даведацца больш падрабязнасцей можна тут.
Паводле by.odb-office.eu