Беларускі Калегіюм – першая ў незалежнай Беларусі платформа дадатковай адукацыі – запрашае слухачоў на 2018/2019 навучальны год. Выкладчыкі Беларускага Калегіюма – вядомыя ў Беларусі і свеце інтэлектуалы, навукоўцы, пісьменнікі, журналісты. Заняткі пачынаюцца ў лістападзе 2018 г.
Беларускі Калегіюм прапануе навучанне па чатырох спецыялізацыях:
- Філасофія / літаратура: У аснове творчая майстэрня Валянціна Акудовіча “Тэорыя і практыка пісьма”.
- Інтэлектуальныя гісторыі Усходняй Еўропы: У аснове семінар Ігара Бабкова “Гісторыя беларускай думкі”.
- Параўнальныя даследаванні цывілізацый: У аснове семінар Ірыны Дубянецкай “Культурныя коды цывілізацыі Захаду”.
- Культурная аналітыка: У аснове семінар-практыкум Максіма Жбанкова “Вербальны дызайн культурнага тэксту”.
Умовы:
Навучанне бясплатнае. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў або асобы з вышэйшай адукацыяй. У асобных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў.
Як падацца?
Прыём на навучанне ажыццяўляецца па выніках сумоўя. Для запрашэння на сумоўе трэба запоўніць анкету па спасылцы і даслаць уласныя тэксты. Заяўкі прымаюцца да 27 кастрычніка ўключна.
Падрабязней – па спасылцы.