Школа славянскіх і ўсходнееўрапейскіх даследаванняў (UCL SSEES), Цэнтр Астрагосрскага і Беларуская бібліятэка і музей імя Францішка Скарыны в вітаюць прапановы для артыкулаў і дыскусій па розных аспектах сучасных беларускіх даследаванняў.
Калі: 25-27 лютага 2017 года. Дзе: UCL SSEES, Лондан.
Тэматыка матэрыялаў: гісторыя, літаратура, мовазнаўства; культурныя, палітычныя і рэлігійныя даследаванні. Арганізатары асабліва вітаюць унёсак дактарантаў і маладых навукоўцаў.
Канферэнцыя супадае з 500-й гадавінай першай Бібліі, якая была перакладзена на старажытную беларускую мову Францішакам Скарынай. Таму матэрыялы, прысвечаныя спадчыне Скарыны, асабліва вітаюцца ў гэтым годзе.
Дэдлайн падачы матэрыялаў – 10 студзеня 2017 года.
Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці тут.