Адукацыйны цэнтр “Пост” запрашае на летнюю школу па напісанні ларпаў. *Што такое “ларп”, можно пачытаць тут.
Школа адбудзецца 3-8 ліпеня 2016 года ў Літве.
Ларп-школа – гэта інтэнсіўнае адукацыйнае мерапрыемства па асновах ларп-дызайну. Яна збярэ 50 удзельнікаў з усяго свету, якіх чакаюць…
- больш за 15 дасведчаных экспертаў са Скандынавіі і Беларусі;
- шэсць дзён змястоўных лекцый, творчых варкшопаў і ролевых гульняў;
- знаёмства з міжнароднай ларп-супольнасцю.
Да ўдзелу запрашаюцца кандыдаты:
- якія маюць сярэдні ларп-досвед;
- добра валодаюць размоўнай і пісьмовай ангельскай;
- НДА-актывісты, настаўнікі і ўсе, хто мае жаданне выкарыстоўваць ларпы ў сваім прафесійным жыцці.
Заяўку на ўдзел можна падаць па спасылцы.
Дэдлайн – 20 сакавіка. Для беларусаў ёсць другая хваля дэдлайна – 1 траўня.