Ініцыятыўная група “Ідэнтычнасць і правы” сумесна з “Human Constanta” ладзяць трэнінг “Медыя без нянавісці”, на які запрашаюць журналістаў, а таксама ўсіх датычных да сферы медыяў.
Калі: 28-29 кастрычніка 2017 года.
Дзе: Мінску.
На двухдзённым трэнінгу ўдзельнікі атрымаюць базавыя веды аб тым, што такое мова варожасці, навучацца працаваць без ужывання некарэктных словаў, а таксама даведаюцца пра канкрэтныя наступствы распальвання варожасці.
Адметнасць трэнінгу ў тым, што заняткі будуць праводзіць не толькі эксперты і эксперткі ў галіне журналістыкі, але і тыя, хто займаецца даследаваннем медыя і праваабарончай дзейнасцю. Гэта дазволіць разгледзець праблему мовы варожасці ў Беларусі з розных перспектыў і адказаць на пытанні аб журналісцкай этыцы на практыцы.
Заняткі будуць весці:
- праваабаронцы Наталля Манькоўская (“Ідэнтычнасць і права”, працуе з ЛГБТ);
- Наталля Кутузава (“Roma integration”, працуе з рома);
- праваабаронца Валдзіс Фугаш (“Human Constanta”, працуе з мігрантамі);
- даследчыца мовы варожасці Саша Ігнатовіч;
- даследчык Антон Барысенка.
Таксама будзе прадстаўлены досвед новых медыяў Беларусі: майстар-класы па працы без мовы варожасці правядуць рэдактаркі 34mag і MAKEOUT, рэдактар Citydog.
Каб стаць удзельнікам/удзельніцай, неабходна да 22 кастрычніка запоўніць анкету па спасылцы. 24 кастрычніка будзе завершаны адбор заявак, ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць лісты з дадатковай інфармацыяй.
Іншагароднім кампенсуюцца выдаткі на праезд, прадастаўляецца жытло і харчаванне.
Па усіх пытаннях пішыце на е-адрас office@identitylaw.org.