Prague Civil Society Centre запрашае на міжнародны баркэмп пра грамадскія кампаніі і камунікацыі для грамадзянскай супольнасці.
Калі: 7-11 лістапада 2018 года.
Дзе: Ерэван, Арменія.
CampCamp 2018 – гэта 4 дні інтэнсіўнай сумеснай працы і творчасці грамадзянскіх актывістаў, актывістак і таленавітых спэцыялістаў і спэцыялістак у галіне мэдыя, маркетынга і бізнэсу. У праграме – майстар-класы, мазгавыя штурмы, прэзентацыі паспяховых праектаў, якія дапамогуць ініцыятывам умацаваць сваё ўзаемадзеянне зь мясцовымі супольнасцямі – дзеля паспяховых фандрэйзінгу і адвакацыі.
Патрабаванні да ўдзельнікаў:
- грамадзянскія актывісты і супрацоўнікі некамерцыйных арганізацый;
- спецыялісты ў медыя, маркетынгу, PR і смежных галінах;
- прадстаўнікі міжнародных арганізацый.
Фінансавыя ўмовы
Удзел у CampCamp 2018 бясплатны. Існуе сістэма грантаў на паездку.
Дэдлайн падачы заяўкі – 10 верасня 2018.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.